СКАРБЫ МОВЫ - ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ
Фразеалогія - цікавы і самабытны пласт беларускай лексікі. Вывучэнне, а затым і выкарыстанне ў маўленні фразеалагізмаў дапамагае зрабіць мову выразнай, вобразнай і эмацыянальнай.
Пры вывучэнні фразеалагізмаў у вучняў узнікае пытанне: навошта мы вывучаем гэтую тэму? Адны вучні на гэтае пытанне адказваюць, што фразеалагізм – гэта спалучэнне слоў як адно цэлае, якое мае пэўнае значэнне, і калі чалавек умее іх выкарыстоўваць у мове, то гэта гаворыць пра яго адукаванасць, пра глыбокае веданне мовы. Умее выкарыстоўваць фразеалагізмы толькі чалавек з багатай душой.Фразеалагізмы, нібы рэдкія каштоўныя камяні, упрыгожваюць і паляпшаюць нашу мову. Як трапна можна сказаць, ужыўшы фразеалагізмы лебядзіная песня, першая ластаўка, аднаго поля ягады, чалавек з адкрытай душой.
Ставіць кропкі над "і"
Мабыць, вы не аднойчы пры хуткім пісьме над літарай і не ставілі кропкі, бо лічылі рабіць гэта не адразу нязручным:трэба было адарваць стрыжань ад ліста, падняць яго ўверх і паставіць кропку. Каб усё ж не прапусціць гэту памылку, даводзілася напісанае перачытваць, дапісваць прапушчанае, ставіць кропкі над "і".
На сённяшні час выраз ставіць кропкі над "і" ўжываецца ў пераносным значэнні - "удакладняць усе падрабязнасці ў любой справе, не пакідаючы нічога недагаворанага, недаробленага, давесці ўсё да канца".
На злодзеі шапка гарыць
Гавораць пра чалавека, які зрабіў штосьці дрэннае, маючы на ўвазе, што "той, хто вінаваты, сваімі паводзінамі выдае сябе". Гісторыю з'яўлення гэтага выразу звязваюць з незвычайным анекдатычным апавяданнем. У далёкія часы ў невялікім мястэчку здарылася пакража. Абкрадзеныя звярнуліся да знахара. Той, уважліва выслухаўшы і нічога не сказаўшы, павёў іх на базар і крыкнуў: "Гэй! Паглядзіце шапка гарыць!" Злодзей мімаволі схапіўся за шапку і гэтым выдаў сябе.
Як га
Уласнабеларускі фразеалагізм мае значэнне 'вельмі хутка'. Магчыма, выраз паходзіць з параўнальнага звароту як "га" сказаць (крыкнуць).
Унутраная форма фразеалагізма, як сцвярджаў беларускі мовазнавец Ф.М. Янкоўскі, усведамляецца так: "хутка, як крыкнуць, як сказаць га".
Як га
Уласнабеларускі фразеалагізм мае значэнне 'вельмі хутка'. Магчыма, выраз паходзіць з параўнальнага звароту як "га" сказаць (крыкнуць).
Унутраная форма фразеалагізма, як сцвярджаў беларускі мовазнавец Ф.М. Янкоўскі, усведамляецца так: "хутка, як крыкнуць, як сказаць га".
Бібікі біць
У некаторых беларускіх гаворках слова бібікі ўжываецца ў значэнні 'гузікі'. Гэта дае падставу даследчыкам мовы меркаваць, што першапачаткова бібікі біць мела значэнне 'гуляць у пэўную гульню з гузікамі'. Пазней выраз пачаў ужывацца ў значэнні 'гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустой бескарыснай справай'.
Сесці ў галёш – пацярпець няўдачу, апынуцца ў смешным становішчы
Кракадзілавы слёзы – пра няшчырае, прытворнае шкадаванне, спачуванне
Як баран на новыя вароты - выглядаць разгубленым, засаромленым; глядзець з дурным выглядам
З'есці пуд солі - вельмі добра ведаць нейкага чалавека, перажыўшы з ім розныя жыццёвыя сітуацыі
Як з гусака вада - нішто не хвалюе, не кранае, нішто не дзейнічае

Спаць без задніх ног - вельмі моцна, непрабудна

Купіць ката ў мяшку - набыць што-то за вочы,
не ведаючы нічога аб недахопах або вартасцях пакупкі
Трымаць рот на замку - не балбатаць лішняга, быць нешматслоўным

Белая варона - аб тым, хто рэзка адрозніваецца ад іншых, не падобны на навакольных
Стрэляны верабей - дасведчаны чалавек, якога цяжка або нават немагчыма падмануць
Шчокі гараць ад сораму - пачырванець ад сораму
Спасылкі:
Фразеалагізмы рускія і беларускія
Значэнне фразеалагізмаў
Значэнне фразеалагізмаў 2
Беларускія фразеалагізмы
Беларускія фразеалагізмы 2
Растлумач значэнне фразеалагізмаў
Замяні ўстойлівыя словазлучэнні адным словам
Фразеалагізмы. Назаві адным словам
Фразеалагізмы (крыжаванка)
Фразеалагізмы (крыжаванка) 2
Фразеалагізмы. Гульня "Міліянер"
Дапоўні фразеалагізмы
Знайдзі правільныя значэнні фразеалагізмаў
Суаднясі фразеалагізмы з карцінкамі


Спаць без задніх ног - вельмі моцна, непрабудна
не ведаючы нічога аб недахопах або вартасцях пакупкі
Белая варона - аб тым, хто рэзка адрозніваецца ад іншых, не падобны на навакольных
Спасылкі:
Фразеалагізмы рускія і беларускія
Значэнне фразеалагізмаў
Значэнне фразеалагізмаў 2
Беларускія фразеалагізмы
Беларускія фразеалагізмы 2
Растлумач значэнне фразеалагізмаў
Замяні ўстойлівыя словазлучэнні адным словам
Фразеалагізмы. Назаві адным словам
Фразеалагізмы (крыжаванка)
Фразеалагізмы (крыжаванка) 2
Фразеалагізмы. Гульня "Міліянер"
Дапоўні фразеалагізмы
Знайдзі правільныя значэнні фразеалагізмаў
Суаднясі фразеалагізмы з карцінкамі
Комментариев нет:
Отправить комментарий