Слоўнікавая скарбонка










Слова - сапраўднае дзіва, таму што словам можна выказаць усё, аб чым чалавек думае,    марыць.



        Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. 
                                                                                        Я.Колас

                                          


         Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. 
І.Мележ



         Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.
 З.Бядуля
                                               

       Мова - жывая істота. Яна жыве, а не існуе. Адным словам можна вельмі шмат выказаць або тым жа словам нічога не сказаць.
К.Чорны





   Адкрываю, як свет, нанова
Беларускае роднае слова,
  Пералівістае — як каменьчык
  Вясёлкавае — як ручай,
 Цёплае — як агеньчык
 Добрых тваіх вачэй, 
светлае - як маланка, 
гнеўнае - як пярун, 
 ціхае - як калыханка,
 вечнае - як Беларусь!
А. Канапелька

                                                                                                                                               

Як мы гаворым?                              
Адзенне, абутак
Мая кватэра

ЛІТАРАТУРНЫ    КВЗ
Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”

МЭТА:  праверыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры, іх кемлівасць, памяць, лагічнае мысленне; выхоўваць цікавасць і павагу да роднай мовы.

АФАРМЛЕННЕ: эпіграф “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, рэбусы, прыказкі.

ВЯДУЧЫ: Добры дзень! Я вітаю ў гэтай зале самых вясёлых, самых знаходлівых вучняў нашай школы. Сёння мы правядзём з вамі КВЗ!

 Мы вітаем удзельнікаў нашай гульні:
(Сустракаюцца тры каманды. Знаёмства з камандамі)

1-я каманда “Назоўнікі”, 2-ая “Прыметнікі”, 3-яя “Дзеясловы”

1. Гульня-размінка “Літара заблудзілася”
а) “Малако дае карова”, – напісаў на кошцы Вова.
 б) Ліза мазі папрасіла: Лізу вуха ўкусіла.
 в) Закрычаў Рыгорка: – З неба ўпала горка!
 г) Не праедзем, дружа, на дарозе ружа.
 д) Кажа Слава Светцы: – Цесна тыгру ў кветцы!
Заданне 2. А зараз на сцэну запрашаем капітанаў. Гэта самыя смелыя, самыя кемлівыя людзі ў камандзе. Наступны конкурс для вас! (фразеалагізмы). Мы паглядзім, хто з вас вастрэйшы на язык. Я задаю вам пытанні па чарзе, а вы адказваеце.

(за кожны правільны адказ – 1 бал)
“востры на язык” – умее хутка падабраць патрэбнае слова ці выраз, сказаць трапна, а часам з’едліва; “доўгіязык” – балбатлівы чалавек, балбатун; “трымаць язык за зубамі” – маўчаць, калі гэта патрэбна; “прыкусіць язык” – спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць; “цягнуць за язык” – прымушаць гаварыць.
1. . Пра каго кажуць, што ён выйшаў у людзі? (пра таго, хто стаў паважаным чалавекам).
2. Пра каго кажуць, што ён за словам у кішэню не лезе? (пра знаходлівага чалавека).
3. Пра каго кажуць, што ў яго галава на плячах? (пра разумнага, кемлівага чалавека).
4. У каго можа быць сем пятніц на тыдні? (У чалавека, які ўвесь час мяняе свой пункт гледжання).
5. Пра каго кажуць, што ён ад рук адбіўся? (пра непаслухмянага чалавека).
6.сядзіць, як вады ў рот набраўшы;
7. майстар на ўсе рукі – чалавек, які ўсё ўмее рабіць)
8. Белая варона (чалавек, які выдзяляецца паводзінамі ці знешнасцю сярод іншых людзей);матаць на вус (брацъ пад увагу, прыкмячацъ, запамінацъ што-небудзь);
9. не спускаць вока (пільна сачыць за чым-небудзъ);
    10.  на сёмым небе (бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чымсьці); трымаць язык за зубамі, нi свет нi зара

Заданне 3. (Для ўсіх каманд)
  I.      Падбярыце да кожнага рада слоў па адным  слове, якоеіхаб’ядноўвае:
Ажыны, маліны, чарніцы, суніцы – ягады;
Курыца, ластаўка, зязюля, бусел,  дзяцел – птушкі;
Талерка, кубак, патэльня, лыжка – посуд;
Бульба, агурок, морква, агурок – гародніна;
Пярсцёнак, пацеркі, бранзалет, завушніцы – упрыгажэнні;
Суп, аладкі, хлеб, каша – ежа;
Дуб, бяроза, сасна, клён – гэта ... (дрэвы).
Рамонкі, ландышы, званочкі – гэта ... (кветкі).
Зубр, заяц, воўк – гэта ... (звяры). 
Пчала, жук, матылькі, чмель ….(насякомыя)
Заданне 4. Скарагаворкі
Кожная каманда павінна прачытаць скарагаворку.
Лавіў рыбак судака.                         Скача чапля па балоце,                       
Судзіў судак рыбака.                                   Чачотачка ў чароце,
-         Лоўка, рыбак, ловім,                   А чубаты чачот
-         Судаку сорам робім!                  Топча, топча агарод.

Прывучыць сароку – адна марока.
Сорак сарок – сорак марок.
Музычная паўза. Песня “Небыліцы”

Заданне 5. Рэбусы

 Заданне-гульня “ПеракладчыК”
Перакладзіце з рускаймовы на беларускуюсловы:
Кузнечик – конік, лампа – лямпа, дикий кабан- дзік, очки - акуляры, кисточка - пэндзлік, утро - раніца, обезьяна - малпа, учитель - настаўнік, ящик стола - шуфляда, стул - крэсла, карандаш - аловак, август - жнівень,зеркало-люстэрка, журнал- часопіс,  цветок- кветка, шоссе- шаша,  серьги - завушніцы, стекло - шкло, обои - шпалеры, петух - певень, тыква - гарбуз, перчатки – пальчаткі, арбуз – кавун, карандаш-аловак,  мел – крэйда, часы – гадзіннік.

Заданне 5. Складзіце з літар новыя словы. Запішыце іх.
Давайце з вамі рошым лагічную задачу. Калі ў суме дадзена восень, то з якіх складаемых яна складаецца?

 


                       

Адказы: хмары, дождж, халодны вецер, пахмурнае неба, уборка ураджаю, дзень карацей, ноч даўжэй, рознакаляровыя лісты дрэў, адлёт птушкаў,  людзі апрануты ў паліто і інш.
     Але нягледзячы на дождж, мокры снег, восень не такая ж дрэнная пара года.
Назавіце восеньскія месяцы: Верасень, кастрычнік, лістапад

                                        Л  і  с  т  а  п  а  д
     (ліса, паста, ласі, сіла, дата, піла, ліпа, лапа, палі, стада)

Заданне 6. У словах пераблыталіся дзве літары. Выпраўце памылкі. Запішыце словы. Падкрэсліце выпраўленныя літары.
Чавряк,           мажры,         суднук,         мыкша,           гнядзо
(чарвяк)        (маржы)        (сундук)        (мышка)         (гняздо)

Фізкультурная  хвілінка
-Як жывеш?  Вось так!                             -Як бярэш?  Вось так!
-Як ідзеш?  Вось так!                                -А даеш?  Вось так!
-Як плывеш?  Вось так!                            -Ноччу спіш?  Вось так!
-Махаеш услед?  Вось так!                     -А сядзіш?  Вось так!

Заданне 7. Прачытайце радкі. Знайдзіце згубленныя літары і ўстаўце іх. Пастаўце радкі ў такім парадку, каб атрымаўся верш.
                                                                                                                                      
б)  На перапыку набіла дзяўчнку,      в)  Шпрнула і ў Янку яна абаракам.   
                                
       г)  Пуціла цукерку ў малога Валр            а)  Свавольнца Іра такая задіра:

- Ці можна так сябе паводзіць на перапынку?

Заданне 8. Загадкі-жарты
Што сіне не сінячы? (неба)
Што бела не белячы? (снег)
Што ляціць без крылаў? (вецер)
Што без вады плавае? (воблака)
Што чалавеку самае мілае? (сон)
Што хутчэй за ўсе на свеце? (думка)
Хто гаворыць на ўсіх мовах (язык, рэха)
Што на свеце ўсім трэба? (імя, назва)
Чаму карова кладзецца? (бо садзіцца не ўмее)
Пад якім  кустом  заяц сядзіць, калі дождж ідзе (пад мокрым)
Дзе мароз улетку водзіцца? (у халадзільніку)
Дзе гарады без людзей, а рэкі без вады? (на глобусе і карце)

Заданне 9.  Прыказкі (1б)
Прачытайце прыказкі. Дапоўніце іх.
(Капітаны каманд выцягваюць па дзве прыказкі)
а) Чалавек без працы, што птушка без … (крылаў).
б) Новых сяброй набывай, але старых не …(забывай)
в) Лепш сто сяброў, як сто … (рублёў)
г) Сем разоў адмер, адзін раз … (адрэж)
д) Век жыві—век … (вучыся).
е)Найсмачнейшы хлеб ад сваёй ……(працы) .
10.Заданне- гульня “Наадварот” 
    Вучань называе слова з супрацьлеглым значэннем і вяртае мяч настаўніку.
Дзень – (ноч), мяккі – (цвёрды), высока – (нізка), шырокі – (вузкі), ранак – (вечар), ідзе – (стаіць), сумна – (весела), цёмна – (светла), зіма – (лета), купіў – (прадаў), згубіў – (знайшоў), глыбока – (мелка), чысты – (брудны), часта – (рэдка), цяжка – (лёгка), злева – (справа).багаты (бедны), весяліцца (сумаваць), востры (тупы), гарачыня (холад), добра (кепска), дужы (слабы), замкнуць (адамкнуць), заплюшчыць (расплюшчыць), звонку (знутры), здаровы (хворы), карысць (шкода), лёгкі (цяжкі), перамога (паражэнне), праўда (хлусня), пытанне (адказ).

11 Разгадайце метаграмы.
Пасажыраў поўна хата
Ўдалячынь імчыць.
“В” на “п” змяні – у салдата
Ўбачыш на плячы. (Вагон – пагон)
Я ў кватэры кожнай ёсць
Як жыхар, а не як госць.
Калі не “л”, а “г” сказаць –
На лузе буду я стаяць. (Стол – стог)
Невялічкі яе рост,
Рожкі ёсць, бародка, хвост.
Толькі зычны замяніць –
На пракосе зазвініць. (Каза – каса)
З “е” – дружу з будаўнікамі.
З “а” – купляй у хлебнай краме. (Бетон - батон)\

 12. Крыжаванка “Рак”.
Вучні адгадваюць загадкі, запаўняюць крыжаванку.
р
а



к




р
а
к


р


а


к
р
а
к




р
а
к




р
а
к



р
а


к


р
а



к
1.     На лужку-лужочку
Выраслі сястрычкі:
Залатое вочка,
Белыя раснічкі. (Рамонкі)
2.     Сакавіты, круглаваты
Здаравяка гэты
Нам патрэбен на салаты
І на вінегрэты. (Бурак)

3.   Ён прачнуўся рана-рана.
Мэблю возіць ён старанна,
На будоўлю – цэглу, рамы,
Малако і хлеб – у крамы.
Ён лайдачыць не прывык.
А завецца… (грузавік)
4.   Бяжыць, бяжыць –
Не выбежыць,
Цячэ, цячэ –
Не выцеча. (Рака)
5.   Жалезны конь,
У жываце агонь.
Есці не просіць,
Арэ, жне і косіць. (Трактар)
6.   За ўсіх птушак
Ён чарней,
Чысціць поле
Ад чарвей. (Грак)
7.   Пад ялінай у цішы
Важны пан ў капелюшы.
Можа, гэта лесавік?
Ну вядома… (Баравік)
8.   Пад сасной шатрыстай
У старым бары
Церам залацісты
Будуюць жыхары. (Мурашнік)
Гульнёвае практыкаванне “Лексічная матэматыка”:
У+стары сасновы лес (бор) = у-бор;
У+твор пра чарадзейныя падзеі (казка) = у-казка;
У+прыступкі лесвіцы (сходы) + у-сходы.
14. Састаў прыказкі
а) БАЯЦЦА  НЕ ВАЎКОЎ ХАДЗІЦЬ ЛЕС Ў  (Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць)
б) А ДЗВЕ ЯШЧЭ АДНАДОБРА ГАЛАВА ЛЕПЕЙ (Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей)
в) ЕДЗЕШ БУДЗЕШ ЦІШЭЙ ДАЛЕЙ  (Цішэй едзеш – далей будзеш)

Рэфлексія
Настаўнік пад малюнкам “Птушка шчасця” прымацоўвае тры малюнкі воблака: сумнае, вясёлае, спакойнае. Кожны вучань стае пад тое воблачка, якое адпавядае яго настрою.

















 




5 комментариев: