Для цікаўных і дапытлівых


Колькі гадоў беларускай мове?

   
     Беларускай мове столькі ж гадоў, колькі любой са славянскіх моў: рускай, украінскай, польскай і г. д. Падмуркам для стварэння і развіцця славянскіх моў паслужылі дыялекты асобных славянскіх плямёнаў, якія два тысячагоддзі таму пачалі рассяляцца па велізарных тэрыторыях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе да нядаўняга часу яшчэ панаваў ледавік.
    У аснову беларускай мовы ляглі дыялекты трох славянскіх плямёнаў. Гэта дрыгавічы (жылі за Прыпяццю аж да Заходняй Дзвіны і ў межах верхняга цячэння Нёмана), крывічы (жылі ўздоўж сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны, на рацэ Палата) і радзімічы (жылі ў басейне Сожа).

Як да нас прыйшла пісьменнасць?

    Сёння словы кірыліца, кірылічны алфавіт мы ўспрымаем настолькі натуральна, што часта не задумваемся, чаму менавіта так мы называем азбуку, якой карыстаемся, і нават раскладку на клавіятуры камп’ютара. А пачыналася ўсё вось як… У ІХ стагоддзі ў Цэнтральнай Еўропе ўтварылася Мараўскае княства, даволі моцнае і вялікае па тых часах. На чале княства стаяў князь Растыслаў, які вырашыў, што хрысціянства можа стаць той рэлігіяй, якая аб’яднае плямёны ў новай дзяржаве. Князь звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў яму настаўнікаў новай веры, якія б маглі гаварыць па-славянску. Такім чынам, у Маравію накіраваліся два браты — Канстанцін, знакаміты філосаф, паліглот, перакладчык (потым, прыняўшы манаскі сан, ён атрымаў імя Кірыл), і Мяфодзій.


    Родам яны былі з грэчаскага горада Салонікі, насельніцтва якога складалася з грэкаў і славян. Ёсць думка, што маці братоў была славянкай. Як бы там ні было, славянскі дыялект яны ведалі вельмі добра. За кароткі час з грэчаскай мовы былі перакладзены ўсе неабходныя для службы ў царкве тэксты. Самыя старажытныя рукапісы, якія дайшлі да нас, датуюцца Х—ХІ стагоддзямі. Напісаны яны дзвюма азбукамі: кірыліцай і глаголіцай. Ёсць думка, што Кірыл і Мяфодзій стварылі менавіта глаголіцу, а кірыліца ўзнікла пазней як вынік адаптацыі грэчаскага алфавіта пад славянскае маўленне. Пра гэтыя падзеі мы даведваемся з некалькіх старажытных рукапісаў, у першую чаргу са сказання «О письменехъ» Чарнарызца Храбра, які жыў у Х стагоддзі.














Падборка дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць
 школьную праграму

Вершаваная граматыка

 Жывая граматыка
   (Артур Вольскі)

Той, хто быць пісьменным хоча,
ведаць мусіць з першых год
род мужчынскі, род жаночы
і яшчэ —  ніякі род.
Гусь уранні  выйшла з хаты,
важна тупае лужком.
А за ёю —  гусяняты,
дзе падскокам,  дзе трушком.
Тут яна  як с-с-сыкане
ды ў атаку — на мяне:
— Га-га-га!
Ды го-го-го!
Да-га-га-ганю яго!..
Ледзь схаваўся я за плот...
Гусь — яна?                                                                 
Жаночы род!
Ах я, бедны, небарака.
Ззаду гусь, а тут — сабака.
I гырчыць, і шчэрыць зубы.
Дзе схавацца мне  ад згубы?
Што рабіць? I, нібы кот,
я ўскараскаўся на плот.
А сабака аж якоча —
учапіцца ў лытку хоча.
Ён пільнуе агарод...
Ён? Ага, — мужчынскі род!
Колькі гэтак — вось няўдача! —
Пратырчу на плоце я?
Азірнуўся, ажно бачу:
тут яшчэ і кацяня!
— Мяў, — гаворыць мне яно, —
я даўно сяджу, даўно.
Аднаму так страшна — вох!
Ваяваць  смялей удвох...
I адразу —  хвост трубой.
I гатовае у бой...
Кацяня — яшчэ не кошка.
Кацяня — яшчэ не кот.
Ну, а род?  Падумай трошкі.
Раз яно — ніякі род!
Я запомню назаўсёды
пасля гэткае прыгоды:
род мужчынскі,
род жаночы,
род ніякі — ўсе тры роды.
                                    А.Вольскі
*** 
Жаночы род запомню я
І скажу: "Яна, мая".
І запомню род мужчынскі.
І скажу ізноў "Ён, мой".
Ніякі род: "Яно, маё!"
Гэта правіла тваё!

***
Ў (нескладовае) просіцца
Пасля галоснага стаць:
Правіла гэтае ўсім людзям вядомае –
Дружыць з галоснымі ў (нескладовае).

***
Склоны
 Іх запомніць варта!
 (Рыгор Барадулін) 

Назоўны склон — 
Галоўны склон, 
Заўсёды паімённа ён
 Усё наўкола называе, 
Бо памяць у яго жывая.

 І родны склон 

Каля яго, бо ведае чаго, каго 
Хто праганяе, хто вітае. 
Турботная паслуга тая.

Давальны склон 

Дае падзякі. 
Давальны склон небез’языкі.
Давальны шчодра ўсім дае
Парады мудрыя свае. 

А вінавальны склон

Багаты, нікому ён невінаваты. 
Чупрыну пышную кудлаціць
 І даўжнікоў не вінаваціць.

 Склон творны

 Творчы нораў мае,
 Граматыцы настрой стварае.
 Ён ведае сустрэцца з кім
 І з чым вясёлым быць усім.

 Хоць месны склон

 Памалу йдзе, 
 Ён ведае, знаходзіць дзе
Скарб неацэнны роднай мовы. 
Склон месны
 Знаўца адмысловы.

І клічны склон

 Стаіць не з краю,
 Ён гэтак кожнага гукае:
 Хадзі сюды, 
Мой браце склоне, 
Пагутарым з табой і сёння.
Непаслухмяных словаў Варта — Сем склонаў.
 Іх запомніць варта!




***
Запомніць цвёрда трэба мне,
Пад націскам пішу о,э.
Як толькі націск уцячэ,
Напішам а, замест о, э.

***

Слова
Прыйшло да нас у госці слова,
Мы ведаем яго будову.
Прыстаўка, корань, суфікс слова
Складаюць ўсе яго аснову,
Пасля асновы як дадатак
Стаіць, змяняецца канчатак.

   
    Вы, напэўна, ужо не раз заўважалі, калі чыталі, што можаце прачытаць цэлую старонку тэксту і ні разу не сустрэнеце, напрыклад, літару
ф. Нават можна перачытаць не адну старонку, але ўсё роўна не часта сустрэць гэту літару. Увесь сакрэт у тым, што літара ф у беларускай мове даволі рэдкая.

  

 
Затое самая частая, і гэта вы таксама, мабыць, заўважылі, - літара а. Нават, калі возьмем для параўнання яшчэ тэксты на ўкраінскай і рускай мовах, то найчасцей літара а будзе сустракацца ўсё ж такі ў беларускім тэксце.


    Алфавіт - гэта сукупнасць графічных знакаў (літар) пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у замацаваным парадку. Тэрмін паходзіць ад назваў дзвюх літар грэка-візантыйскага алфавіта alpha (альфа) і beta (бета, навагрэчаская  vita (віта)).
       Найбольш пашыранымі сучаснымі алфавітамі з'яўляюцца:
  • лацінскі;
  • рускі, утвораны на базе кірыліцы;
  • арабскі.
   


Апостраф - (грэч.apostrophes - 'звернуты назад або набок'  - гэта надрадковы знак у выглядзе коскі, які ўжываецца: 1) паміж цвёрдымі зычнымі і ётавымі галоснымі для раздзельнага іх вымаўлення: аб'ява, сям'я, надвор'е, п'яўка;
  2) для аддзялення службовых слоў у запазычаных і ўласных назвах: Жанна д'Арк, д'Артаньян; 3) для абазначэння мяккасці ў фанетычнай транскрыпцыі: звесці [з'в'эс'ц'і].




    Літары е, ё, ю, я называюць ётавымі. 
Для фанетыкі беларускай мовы нехарактэрнымі з'яўляюцца спалучэнні двух галосных гукаў у межах адной марфемы. Таму паміж галоснымі ў многіх словах з'яўляецца ўстаўка гука [ j ], які, згодна з нормамі беларускай арфаэпіі, павінен вымаўляцца выразна: біёлаг, пояс, педыятр, малюе, радыё, прачытаю, рашае і інш.
    

    Акрамя літар, да сістэмы графічных сродкаў беларускай мовы належаць нялітарныя знакі: апостраф, злучок (дэфіс), знак націску, знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прамежкі паміж словамі і часткамі друкаванага тэксту.У спецыяльным відзе пісьма - транскрыпцыі - ужываюцца і іншыя графічныя знакі (знак мяккасці, даўжыні, кароткасці, закрытасці і г.д.).


 
   Дыграф - (грэч. di -'двойчы', grapho - 'пішу') - састаўны пісьмовы знак, што складаецца з дзвюх літар і ўжываецца для абазначэння аднаго гука. У беларускай мове дыграфамі з'яўляюцца дз і дж.



Шпаргалка для перакладчыка. 
Асаблівасці беларускага націску


Дзеясловы:
вестИ – вЕсці
плестИ – плЕсці
трястИ – трЭсці
страшИть – стрАшыць
приходИть – прыхОдзіць
обтерЕть – абцЕрці
проИгрывать – прайгравАць
приводИть – прывОдзіць
приглядЕть – прыглЕдзець
приносИть – прынОсіць

Прыметнікі:
овсянОй – аўсЯны
безвЫходный – безвыхОдны
берестянОй – берасцЯны
болевОй – бОлевы
босОй – бОсы
войсковОй – вайскОвы
домОвый – дамавЫ
зерновОй – зЕрневы
именнОй – імЕнны
кУхонный – кухОнны
смешнОй – смЕшны
стАрый — старЫ


  
  Націск у словах

   АдзінАццаць, алфавІт, бульбянЫ, вЫпадак, грамадзЯнін, дачЫста, дзЕяч, дыспансЕр, зАгадзя, занЯтасць, ільнянЫ, індУстрыя, крапівА, каштарЫс, малЕнькі, мАркетынг, мАрмур, мЫсленне і мышлЕнне, назвАны, прЫяцель, рубЕль, стАтуя, спІна, сівЫ, садавінА, стАтут, фартУх, хрысціЯнін, цаглЯны, чатырнАццаць.


    Словы, націск у якіх выклікае пытанні

    Аб’Інець, абагульнЕнне, абагУльніць, абУтнік, аЕр, азбЕст, айвА, аманімІя, арАхіс, Атлас (геаграфічны), атлАс (тканіна), блытанІна, вОсемдзесят, вУсы, вярбА, дакумЕнт, жыхАр, Іканапіс, інструмЕнт, камЕнны, карабЕль, касцянЫ, кАшляць, квартАл, крыхУ, кулінарЫя, легІраванне, ліставЫ, лЮдскі, малЫ, нАфтавы, парУбка, рЭмень, табУ, таварЫскі, таварЫства, тавАрыш, упрЫсядкі, храмІраванне, цвісцІ, цыгАн, шэсцьдзесЯт, экспЕрт, ярынА .

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий