вторник, 29 сентября 2020 г.

 

                          XXVII Дзень беларускага пісьменства прайшоў 5-6 верасня ў Бялынічах. У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны - Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне.

 Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.