З рога ўсяго многа





 Беларускія  казкі

Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў.
Дазналіся мышкі,
Што ў мяшэчку кніжкі,
Разгрызлі завязкі, 
Бачаць, гэта казкі.

Казка  - гэта вуснае апавяданне, у якім адлюстраваны мары людзей аб перамозе дабра над злом, аб шчаслівым жыцці, аб цудоўным краі, дзе яны хацелі б жыць.  Казкі перадаваліся ў вуснай форме з пакалення ў пакаленне. Змест гэтага апавядання напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным,            героі яго - звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі,     насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты. Традыцыйна ўсе казкі дзеляцца      на  два віды - аўтарскія і народныя. Народныя ў сваю чаргу дзеляцца на тры віды:
  • Казкі пра жывёл (галоўныя героі - жывёлы, яны паводзяць сябе, як людзі)
  • Бытавыя казкі (галоўныя героі - людзі, якія перамагаюць зло, дзякуючы сваёй мудрасці, спагадлівасці, востраму розуму, хітрасці)
  • Чарадзейныя казкі (Галоўнымі героямі адначасова могуць з'яўляцца як жывёлы, так і людзі. У такіх казках адбываюцца цуды, прысутнічаюць чароўныя рэчы.)
                                      
                        Народныя казкі для дзетак


                       Загадкі
                 Загадка - твор вуснай народнай паэзіі, у якім у іншасказальнай, вобразнай форме падаецца апісанне прадмета або з'явы на аснове падабенства блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе.

Скорагаворкі

Скорагаворка- Жартаўлівая фраза, пабудаваная на спалучэнні гукаў, якія робяць цяжкім хуткае вымаўленне яе.







Народныя забаўлянкі

      Пачынаючы з самых першых элементарных рухаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, т.зв. пацешкамі або забаўлянкамі, забаўкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць, з іх дапамогаю прывучаюць да просценькіх гульняў. Многа радасці прыносяць маленькім дзецям забаўлянкі, своеасаблівымі формамі якіх з'яўляюцца пястушкі і пацешкі.

                                                      


Заклічкі 

Заклічкі- кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Заклічкам ў той час надаваўся магічны сэнс. . Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабарабыту( Свяці, свяці, сонейка…)….. І ў цяперашні час дзеці ўбачыўшы божую кароўку гавораць: Божья кароўка, ты ляці на небка…. У заклічке не проста зварот да прыроднай стыхіі, але выяўленая ў слове, рытме, інтанацыі гама пачуццяў - перажыванняў, захаплення, пяшчоты, захаплення. Эмоцыі радасці, даверу, упэўненасці ў добрым закладзены ў самім ладзе верша - у хвалепадобных паўторах, у змене малюнкаў-просьбаў.
                                                       

Народныя лічылкі

       Лічылкі - гэта невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогаю якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзеючыя асобы або вядучыя.

                                                         

                                                        








Прыказка — гэта агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам.


Прымаўкаагульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які звычайна  не мае павучальнага зместу.

У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі маральна-этнічныя і эстэтычныя ідэалы, погляд на працу, жыццёвы вопыт, народную мудрасць увогуле. 

Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.

На ўсё знойдзецца прыказка.


Прыказка як прывязка: і так добра, і так 


спатрэбіцца.

Рынуў прымаўкаю, як граззю ў вочы.


Сказаў казку з прыказкаю.


Умелая прыказка, як пры мяшку прывязка.


У прыказцы — праўда святая.


У прыказкі вялікія крылы.


    
Дражнілкіневялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца супраціўнік, яго імя, знешні выгляд, рысы характару.. Напрыклад: Андрэй-верабей, на кадушцы сядзеў. Усіх жаб предаеў, адну не даеў і жывот забалеў.   Многія дражнілкі, як і мянушкі, вельмі трапна падмячаюць якую-небудзь рысу характару або знешнасці і надоўга замацоўваюцца за чалавекам. Чым эмацыянальней рэагуе на іх чалавек, тым з болыцай ахвотай і стараннем скандуюць дражнілку дзеці. Асобныя дражнілкі вельмі з’едлівыя, часам натуралістычныя, што абумоўлена іх прызначэннем.



    Калыханкі - адзін з найстаражытнейшых песенных жанраў. Да нашых дзён не толькі ў фальклорных запісах, але і проста ў сямейнай памяці захавалася значна больш калыханак, чым забаўлянак. Магчыма, гэта абумоўлена іх вялікім практычным значэннем (цяжка нешта рабіць па хаце, калі не атрымліваецца ўтаймаваць дзіця), магчыма -дакладнасцю рыфмаў, простым зместам і нескладанай рытмікай верша, якія спрыяюць лёгкаму запамінанню. 






Комментариев нет:

Отправить комментарий