суббота, 18 ноября 2017 г.




 Што цікавіць ўсіх дзяцей, вельмі захапляе?
Гэта мульцік пра мышэй так іх забаўляе.
Ад яго ўсім малышам цяжка адарвацца.
Як тут ціхенька сядзець, як тут не смяяцца?

               Мульцікі-пульцікі… Гэта радасць для дзяцей.
               Мульцікі-пульцікі… Да экранаў ўсе хутчэй!
               Мульцікі-пульцікі... Кожны дзень я іх  гляджу.
               Сябра добрага сабе я і тут знайду.
   
Працавіты мурашок хатачку будуе,
Прыгажуня страказа лета ўсё танцуе.
Зло адрозніць ад дабра мульцік дапаможа.
Не, без мульцікаў пражыць з нас ніхто не зможа!

Мульцікі на беларускай мове вы можаце знайсці на старонках нашага праекта.

понедельник, 19 июня 2017 г.

Прывітанне! Мы сардэчна ўсіх вітаем на старонках нашага праекта "Чароўны куфэрак". Хочаце ведаць, што ёсць у нас цікавага? Тады адкрываем наш чароўны куфэрак беларускай мовы!