Беларускі народны каляндар раскрывае перад намі складаны светапогляд беларускага селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасці, невычэрпную фантазію, палёт дапытлівай думкі.
Адкуль жа пайшлі назвы месяцаў у нашай мове?
Назвы месяцаў у беларускай мове звязаны з характэрнымі асаблівасцямі сезонаў года, з прыроднымі асаблівасцямі, а таксама з земляробчым календаром.
ы пра месяцы
Год-карагод
(Рыгор Барадулін)
Год
Ахвочы да прыгод
Круціць, кружыць карагод.
Пачынае пералік:
Студзень,
Люты,
Сакавік.
Студзень студзіць
Рунь густую.
Люты злосны,
Ён лютуе.
Сок пускае сакавік —
Да салодкага прывык.
Следам з краскай
Красавік,
І лясун,
І палявік.
Травень-май
Траву лагодзіць.
Чэрвень
З чырванню прыходзіць.
Ліпень
Ліпам цвет прыносіць.
Жнівень жне,
Атаву косіць.
Раіць
Верасень вясёлы:
Хай лятуць на ўзлесак
Пчолы.
Там не зябнуць
Ад расы,
Зацвітаюць верасы.
І кастрычнік не гуляе —
Клопату з ільном хапае.
Разлятаюцца кастрынкі,
Як халодныя іскрынкі.
Лістапад
Надвор’ем мглістым
Высцілае сцежкі
Лістам.
Снежань-лежань
Снег трасе.
Вось вам месяцы
І ўсе.
І нанова
Кожны год
Пачынае карагод.
Этымалогія назвы
Сама назва першага месяца года красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень - значыць сцюдзёны. У гэты час на зямлю прыходзілі моцныя халады.
Народныя прыкметы месяца
Студзень - году пачатак, а зіме - палавіна.
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
Калі студзень імглісты - мокры год, калі халодны - позняя вясна і халоднае лета.
ЛЮТЫ сцюжамі лютуе - ад вясны
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор`я. Калі ў гэтым
месяцы быў моцны мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Як і студзень,
люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: раз люты марозны і сухі, то
жнівень гарачы. Па тым, наколькі высока нападае ў лютым снег, меркавалі
пра вышыню травы ўлетку. Народны вопыт дазволіў вывесці калісьці і такое
назіранне: які дзень першага лютага (паводле старога стылю), такімі
выдадуцца і апошнія дні месяца.
Беларускія каляндарныя святы
15 – Грамніцы (Стрэчанне)
Як прыдуць Грамніцы – скідай рукавіцы.
САКАВІК зялёны - ураджай благі.
Этымалогія назвы
Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў.
Народныя прыкметы месяца
Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
Сакавік зялёны - ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан.
Няма ў сакавіку вады - няма ў красавіку травы.
На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (прылятае 40 жаўранкаў).
Саракі – не суйся блізка да ракі.
Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац кусае за палец". Калі зямля зарань вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлеба".
Беларускія каляндарныя святы
Масленіца
Гуканне вясны
22 – Сорак пакутнікаў (Саракі)
КРАСАВІК сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
У красавіку грымот - цёплы будзе год.
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку зямля прэе.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе - тады ўсякі не збяднее.
Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары – дажджлівае.
Беларускія каляндарныя святы
6 - Камаедзіца - зычніцкае свята пакланення мядзведзю
7 - Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне)
Вялікдзень (рус. Пасха)
МАЙ (ТРАВЕНЬ) зямлю грэе, а сіверам вее.
Этымалогія назвы
Назва гэтага месяца ў лаціне Maius паходзіць ад імя багіні Маі. Май - таксама назва зеляніны, асабліва ліставых дрэваў.
Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" адпавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню.
Народныя прыкметы месяца
Май - жывёлу ў поле пхай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май - валам дай, а сам на печ ўцякай.
Май халодны - год галодны.
Дождж у маі - хлеб будзе і на гультая.
Майская трава галоднага корміць.
Май - і пад кустом рай.
Аўсей — авёс сей
Беларускія каляндарныя святы
6 – Юрый (Ягорый, Георгій)
ЧЭРВЕНЬ не гуляе - ураджай люляе.
Народныя прыкметы месяца
Ліпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.
У ліпені з касой мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.
Беларускія каляндарныя святы
6 на 7 – Купалле
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.
12 – Дзень Пятра і Паўла (Пятрок)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Казанскай Божай Маці
ЖНІВЕНЬ сее, жне і косіць - на сталах багацця досыць.
Сама назва першага месяца года красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень - значыць сцюдзёны. У гэты час на зямлю прыходзілі моцныя халады.
Народныя прыкметы месяца
Студзень - году пачатак, а зіме - палавіна.
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
Калі студзень імглісты - мокры год, калі халодны - позняя вясна і халоднае лета.
Па студзеню меркавалі пра
будучую вясну ("Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік") і пра лета
("Студзень мяце - ліпень залье"). Па характару першага месяца сяляне
стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі: "Студзень
пагодны - год будзе плодны". Гнілое надвор`е на пачатку года не абяцала
ўцехі чалавеку: "Калі ў студзені дажджы - дабра не жджы".
Беларускія каляндарныя святы
6 – Каляды (Коляды)
7 – Ражство Хрыстова
13 – другая куцця (тоўстая і шчодрая)
14 – Стары Новы год
19 – Вадохрышча
7 – Ражство Хрыстова
13 – другая куцця (тоўстая і шчодрая)
14 – Стары Новы год
19 – Вадохрышча
снягі вартуе.
Этымалогія назвы
"Пытаецца люты, ці добра ногі абуты", - гаварыла прыказка. І сапраўды, зіма ў гэту пару года звычайна была ў самай сіле, лютавала.
Народныя прыкметы месяца
Прыйдзе люты - спытае, як ты абуты.
Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі.
Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі.
У лютым востры мароз, кароткая зіма.
Беларускія каляндарныя святы
15 – Грамніцы (Стрэчанне)
Як прыдуць Грамніцы – скідай рукавіцы.
Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў.
Народныя прыкметы месяца
Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
Сакавік зялёны - ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан.
Няма ў сакавіку вады - няма ў красавіку травы.
На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (прылятае 40 жаўранкаў).
Саракі – не суйся блізка да ракі.
Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац кусае за палец". Калі зямля зарань вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлеба".
Беларускія каляндарныя святы
Масленіца
Гуканне вясны
22 – Сорак пакутнікаў (Саракі)
Этымалогія назвы
Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі - кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень".
Народныя прыкметы месяца
У красавіку грымот - цёплы будзе год.
Красавік сушыць, нічога з зямлі не рушыць.
У красавіку зямля прэе.
У красавіку дождж праходзіць, сонца грэе - тады ўсякі не збяднее.
Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары – дажджлівае.
Беларускія каляндарныя святы
6 - Камаедзіца - зычніцкае свята пакланення мядзведзю
7 - Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне)
Вялікдзень (рус. Пасха)
Этымалогія назвы
Назва гэтага месяца ў лаціне Maius паходзіць ад імя багіні Маі. Май - таксама назва зеляніны, асабліва ліставых дрэваў.
Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" адпавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню.
Народныя прыкметы месяца
Май - жывёлу ў поле пхай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май - валам дай, а сам на печ ўцякай.
Май халодны - год галодны.
Дождж у маі - хлеб будзе і на гультая.
Майская трава галоднага корміць.
Май - і пад кустом рай.
Аўсей — авёс сей
Беларускія каляндарныя святы
6 – Юрый (Ягорый, Георгій)
7 – Сава
15 – Дзень Барыса і Глеба
22 – Мікола веснавы
24 – Дзень Кірыла і Мяфода
22 – Мікола веснавы
24 – Дзень Кірыла і Мяфода
Радаўніцы
Этымалогія назвы
Назва тлумачыцца з'яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.
Народныя прыкметы месяца
Лета на зіму працуе.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Людзі рады лету, а пчолы - квету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень не гуляе - ураджай люляе.

У месяцы самы доўгі дзень года - 22 чэрвеня (працягласць болей 17
гадзін) і самая кароткая ноч. У чэрвені асноўны занятак селяніна - нарыхтоўка сена.
Людзі прыкмячалі: калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж -
увесь месяц будзе сухі.
Беларускія каляндарныя святы
ЛІПЕНЬ пякучы, але даручы.
Этымалогія назвы
Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага месяца лета паходзіць ад слова "ліпа". (Дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару.)
Ліпень - самы дажджлівы месяц года, палова дзён яго бывае з ападкамі, вызначаецца недобранадзейнасцю надвор`я і асабліва ліўнямі. Здараецца і сухая пара. У народзе прыкмячалі: калі паспелі чарніцы, то паспела і жыта. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы.
Беларускія каляндарныя святы
3 – Алена
Сей лён на Алену – будзе кашуля па калена.
13 – Ерамей
Прыйшоў Ерамей – больш не сей.
25 – Анупрэй
Сей лён на Алену – будзе кашуля па калена.
13 – Ерамей
Прыйшоў Ерамей – больш не сей.
25 – Анупрэй
Этымалогія назвы
Сучасная беларуская назва сярэдняга, самага спякотнага месяца лета паходзіць ад слова "ліпа". (Дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару.)
Ліпень - самы дажджлівы месяц года, палова дзён яго бывае з ападкамі, вызначаецца недобранадзейнасцю надвор`я і асабліва ліўнямі. Здараецца і сухая пара. У народзе прыкмячалі: калі паспелі чарніцы, то паспела і жыта. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя грыбы.
Народныя прыкметы месяца
Ліпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку печка грэе.
У ліпені з касой мужык, а баба з сярпом, але ў хаце ладком.
Ліпень што спаліць агнямі, тое салье дажджамі.
Беларускія каляндарныя святы
6 на 7 – Купалле
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.
12 – Дзень Пятра і Паўла (Пятрок)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Казанскай Божай Маці
ЖНІВЕНЬ сее, жне і косіць - на сталах багацця досыць.
Назва апошняга летняга месяца - напамін пра галоўную сялянскую працу ў гэтую пару: "У жніўні панамі сярпы". Кожнаму гаспадару было вядома: "Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае". Назва месяца жнівень ("серпень") адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Назва "серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў.
Кожная хата ў жніўні багата.
Прыдатны красавік цяплом, а жнівень дабром.
Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця досыць.
Што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
Беларускія каляндарныя святы
Трэці Спас хлеба прыпас.
2 – Ілья
Ілля наробіць гнілля.
6 – Барыс і Глеб
14 – першы Спас (Макавей)
Спас – лета шась!
19 – другі Спас (Яблычны)
28 – Прачыстая
29 – трэці Спас (Арэхавы)
Дажынкі – свята канца жніва.

Этымалогія назвы
Назва месяца паходзіць ад слова "верас" – расліны, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені.
Народныя прыкметы месяца
Халодны верасень, але сыты.
Верасень - з досвіткам дзень.
У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.
У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.
Як настане верасень - гаспадарам поўна гумно і кішэнь.
Беларускія каляндарныя святы
Беларускія каляндарныя святы
11 – Іван Галавасек
21 – Малая Прачыстая
27 – Узвіжанне (звіжанне) - свята "закрывання" зямлі на зіму.
21 – Малая Прачыстая
27 – Узвіжанне (звіжанне) - свята "закрывання" зямлі на зіму.
Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес дык залоціць.
Беларускія каляндарныя святы
7-14 – «бабіна лета»
14 – Пакроў
14 – Пакроў
14-21 – «дзявоцкае лета»
25 – Дзяды (Змітраўка)
Этымалогія назвы
Назва апошняга восеньскага месяца займае сваё месца з некаторым спазненнем, бо лісты з дрэў у асноўным паападалі, з чым згаджаецца і такая выразная пейзажная прыкмета: " У лістападзе гола ў садзе".
Народныя прыкметы месяца
Лістапад - вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.
У лістападзе гола ў садзе.
Лістапад зіме сцежку пракладае.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані
перабіраецца.
Лістапад снегу навее - хлеба прыбудзе, а вада разальецца - сена
набярэцца.
Беларускія каляндарныя святы
1 – Дзень Усіх Святых
4 – Казанская Божая Маці
8 – Дзмітры (Зміцер)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Міхала
27 – Святы Юстыніян
28 – Гурый (пачынаецца Піліпаўка)
29 – Мацей
Снежань азначае пачатак снегападу. Сама назва сведчыць пра характар гэтага месяца: "снежань". Па ім, лічылі ў народзе, раўняліся вясна і лета. Будзе снежань сухі - і яны будуць сухія, а выдасца цёплы, дык і лета такое ж: "У снежні адкрытае вуха - летам горача і суха". Правяралі і ўрадлівасць наступнага лета: "У снежні мароз і снег вышай хаты - год будзе багаты".
Народныя прыкметы месяца
Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
Сухі снежань - сухая вясна, сухое лета.
Беларускія каляндарныя святы
4 – Узвядзенне
9 – Юр’я
13 – Дзень святога Андрэя
19 – Мікола зімовы
9 – Юр’я
13 – Дзень святога Андрэя
19 – Мікола зімовы
- Разгледзеныя назвы месяцаў маюць шматвекавую гісторыю,
- Месяцы «студзень», «люты» атрымалі сваё імёны праз свой «характар» надвор’я,
- Месяцы «сакавік», «красавік», «чэрвень», «ліпень», «верасень», «лістапад», «снежань» атрымалі свае імёны праз характэрныя асаблівасці сезонаў года,
- Назва месяца «май» (бел. травень) паходзіць ад уласнага імя Майя. Так у Старажытным Рыме звалі багіню зямлі і ўрадлівасці,
- Паходжанне месяца «жнівень», «кастрычнік» звязваюць з паходжаннем народных свят, абрадаў, традыцый,
- Асаблівасці паходжання назваў можна прасачыць у народных прымаўках, прыказках, загадках, прыкметах.
Комментариев нет:
Отправить комментарий