З'явілася мабільнае прыкладанне, якое дапамагае дзеткам вучыць беларускую мову
Мабільнае прыкладанне “Слоўнік з Зубрыкам” працуе па сістэме інтэрвальнага паўтарэння словаў па картках. Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым — скласці слова з літар. Галоўны герой аплікацыі — Зубрык, які атрымлівае заахвочванне і пачастункі.